ФРАЗЕАСЕМАНТЫЧНАЕ МІКРАПОЛЕ «СТАН СНУ» Ў ФРАНЦУЗСКАЙ МОВЕ

  Ірына Цівунчык (Гродна, Беларусь) |    Завантажити статтю

Паняцце поля трывала ўвайшло ў сучасныя метады даследавання і адносіцца да асноўных паняццяў семантыкі. Нягледзячы на тое, што тэорыя поля існуе каля ста гадоў, цікавасць да яе на сучасным этапе развіцця лінгвістыкі ўзмацняецца. Гэта абумоўлена актуальнасцю семасіялагічных задач. «Семантычнае поле – гэта кампактны, унутрана спаяны адрэзак слоўніка, элементы якога ўзаемна абмяжоўваюць адзін аднаго і... пакрываюць дадзеную паняццевую сферу»