НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ ГАНДЛЁВАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ БЕЛАРУСКІХ І ЎКРАІНСКІХ ГУБЕРНЯЎ У СІСТЭМЕ МІЖРЭГІЯНАЛЬНАГА АБМЕНУ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (КАНЕЦ ХVIII – ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ ХIХ СТАГОДДЗЯ)

  Міхаіл Шаўчэня (Гродна, Рэспубліка Беларусь) |    Download article

Складаныя працэсы эканамічнай і палітычнай інтэграцыі зямель Беларусі ў новыя для яе гістарычныя рэаліі Расійскай імперыі ў канцы ХVIII - першай трэці ХIХ ст. суправаджаліся пашырэннем спектра знешнегандлёвых стасункаў, узмацненнем усходняга вектара гандлёва-эканамічнай дзейнасці і ўсталяваннем больш цесных сувязяў беларускіх губерняў з іншымі эканамічнымі раёнамі Расіі. Структура, маштабы, геаграфія, інтэнсіўнасць міжрэгіянальных і знешнегандлёвых аперацый былі абумоўлены станаўленнем новых капіталістычных адносінаў у эканоміцы тагачаснай Беларусі — з аднаго боку, і ўключэннем унутранага рынку Беларусі ў агульнарасійскі рынак — з другога. Даследаванне гэтых важнейшых элементаў гандлёвай сістэмы дазваляе не толькі глыбей зразумець характар айчыннага гандлю, прааналізаваць асартыментны састаў экспарту і імпарту, але і прасачыць тэндэнцыю развіцця эканамічных сувязяў Беларусі, больш поўна выявіць ролю гэтых сувязяў ў фарміраванні нацыянальнага рынка Беларусі.